Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » РАМАНЧУК Іосіф Арсеневіч 

РАМАНЧУК Іосіф Арсеневіч

[1899 — ?], музейны работнік. У 1930—31 і 1936—37 быў дырэктарам Музея рэвалюцыі (Мінск). У 1937 выключаны з ВКП(б). У 1937—39 працаваў навуковым супрацоўнікам Мінскага сацыяльна-гістарычнага музея. У 1939 арыштаваны па абвінавачанні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці і сувязі з польскай разведкай. Прыгавораны да расстрэлу. У 1940 прысуд адменены пасля касацыйнай скаргі.

Тв.: Наркомпрос БССР не руководит музеями // Советский музей. 1938, № 8.

Літ.: Гужалоўскі А. Музеі Беларусі (1918—1941 гг.). Мн., 2002.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".