Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » РАДЗЕВІЧ Пётра
[1906, Навагрудскі пав. Мінскай губ. — крас. 1944, в. Гліннае, цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл.], бел. грамадскі дзеяч, музыкант, публіцыст. Вучыўся ў гімназіях Навагрудка і Варшавы, на педагагічным аддзяленні Варшаўскай кансерваторыі. Тры гады служыў у польскай арміі. Пераехаў у Вільню, дзе далучыўся да бел. руху. Публікаваўся ў час. «Хрысціянская думка». Служыў арганістам і кіраваў хорам у Вялікай Бераставіцы на Гродзеншчыне. У другой палове 1940 ачольваў хор Беларускага цэнтра ў Вільні. Падчас нямецкай акупацыі сябра Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Быў накіраваны для правядзення беларусізацыі ў Вілейку. Спачатку працаваў школьным інспектарам у Свірскім павеце, пасля — у Вілейскім, дзе арганізаваў бел. хор. Пазней займае становішча кіраўніка Вілейскага пав. Арыштаваны СД 23.3.1943, утрымліваўся ў Вілейскай турме. Спалены немцамі разам з некалькімі іншымі вязнямі ў вёсцы Гліннае.
Літ.: А.М. Пётр Родзевіч (у дзясятую гадавіну арышту і дзясятую гадавіну мучаніцкае сьмерці) // Бацькаўшчына (Мюнхен). 1953, 3 мая.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.