Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » РАГАЧЭЎСКІ Пятро Іванавіч
[1907, в. Ашмяны Мінскага пав., цяпер Заслаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], перакладчык. Арыштаваны 23.2.1933. Асуджаны (4.11.1933) на 5 гадоў высылкі. Пакаранне адбываў у Зах. Сібіры. Па сведчанні М.Паслядовіча, пасля 2-й сусветнай вайны жыў у Баранавічах; быў забіты невядомымі.
Кр.: НАРБ, ІКР.
Літ.: Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.