Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ПЯТКЕВІЧ Язэп Станіслававіч
[15.9.1892, мяст. Лепель Віцебскай губ., цяпер горад Віцебскай вобл. — 2.9.1937, Комі АССР, ГУЛАГ], рыма-каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч. З 1912 вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу, дзе далучыўся да бел. нацыянальнага руху. Пасвечаны ў святары ў 1917. У 1920 прызначаны вікарыем ў парафію мяст. Койданава. У 1922—23 адміністратар парафіі мяст. Бабоўня каля Нясвіжа. З другой паловы 1920-х г. святар у Слуцку, Уздзе, Капылі. Арыштаваны ДПУ БССР у 1933. Прыгавораны да 5 гадоў лагераў; накіраваны ў Комі АССР. Цяжка захварэў у сак. 1935; знаходзіўся ў цэнтральным лагерным шпіталі ў мясцовасці Вегерска Кем. Зноў арыштаваны ў пачатку 1937. Калегіяй НКВД Комі АССР 2.9.1937 прыгавораны да расстрэлу.
Літ.: Гарбінскі БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieсstwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankieviи A. Bieіaruski chryњcijanski ruch. Vilnia, 1939.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.