Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ПЯКАРСКІ Эдуард Карлавіч
[13(25).10.1858, фальварак Пятровічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — 29.6.1934, Ленінград], географ, лінгвіст, этнограф. З сям’і арандатара. Вучыўся ў Мазырскай, Мінскай і Чарнігаўскай гімназіях; у 1877—78 у Харкаўскім ветэрынарным інстытуце. У снеж. 1878 за ўдзел у народніцкім руху выключаны з інстытута і прыгавораны да 5 гадоў адміністрацыйнай ссылкі ў Архангельскую губ. Але прысуд не быў выкананы, таму што П. скрыўся ад паліцыі, пад чужым прозвішчам паехаў у Тамбоўскую губ., дзе працаваў валасным пісарам. 24.12.1879 арыштаваны ў Маскве і заключаны ў Бутырскую турму. Асуджаны на 15 гадоў катаргі. Потым катаргу замянілі на пасяленне ў Якуціі. Там пачаў складаць якуцка-рускі і руска-якуцкі слоўнікі. У 1894—96 удзельнік экспедыцый Усх.-Сібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства. У 1903 браў удзел у Аяна-Нельканскай экспедыцыі. З 1905 жыў у Пецярбургу. У 1914—17 сакратар аддзялення этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства. Рэдагаваў час. «Живая старина». Працаваў у Інстытуце ўсходазнаўства АН СССР. Адзін з аўтараў «Слоўніка якуцкай мовы» (вып. 1—13, 1907—30). Аўтар многіх прац па этнаграфіі, лінгвістыцы, фалькларыстыцы, геаграфіі. Член-карэспандэнт АН СССР з 1927, ганаровы акадэмік з 1931.
Літ.: Э.К.Пекарский: (К 100 летию со дня рождения). Якутск, 1958; Оконешников Е.И. Э.К.Пекарский как лексикограф. Новосибирск, 1982; Грыцкевіч В. Эдуард Пякарскі: Біяграфічны нарыс. Мн., 1989.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.