Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ПІВАВАРАЎ Уладзімір Іванавіч
[1904, в. Сямёнаўка Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — 28.8.1941, Варкута, ГУЛАГ], фізік. Скончыў БДУ. Працаваў навуковым супрацоўнікам Фізіка-тэхнічнага інстытута БелАН. У 1937—38 наркам асветы БССР. Арыштаваны 2.7.1938. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.5.1940 прыгавораны да 15 гадоў лагераў. Удзельнічаў у паўстанні палітвязняў. Памёр у Печлагу (Варкута). Рэабілітаваны 25.12.1954.
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.