Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ПАРЭЧЫН Рыгор Яўхімавіч 

ПАРЭЧЫН Рыгор Яўхімавіч

[8.3.1894, в. Задашчэнне Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 28.6.1938, НКВД], правазнавец, публіцыст. Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут, працаваў настаўнікам (з 1912). З 1921 у Паўнамоцным прадстаўніцтве БССР пры ўрадзе РСФСР (з 1923 Пастаяннае прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР). У 1924 скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т. З 1924 нам. старшыні Камісіі заканадаўчых меркаванняў пры СНК БССР. З 1926 у Інстытуце беларускай культуры; потым у Інстытуце эканомікі БелАН. З 1931 у Інстытуце савецкага будаўніцтва і права. Аўтар прац па станаўленні канстытуцыйнага права БССР і савецкага федэралізму. Арыштаваны 24.1.1937. У чэрв. 1938 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 1.8.1957.

Тв.: Советские республики в их взаимоотношениях. Мн., 1922; Савецкая Беларусь у зносінах з чужаземнымі дзяржавамі // Змаганне. Сш. 1. Мн., 1924; Наша Канстытуцыя. Мн., 1928; Ідэя беларускай дзяржаўнасці перад утварэннем Савецкай Беларусі // Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. Працы кафедры сучаснага права. 1929. Т. 1.

Літ.: Возвращенные имена; Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".