Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ПАДБЯРЭСКІ Рамуальд Андрэевіч
[Друцкі-Падбярэзкі; 1812 ці 1813, Вільня — 22.10.1856, Архангельская губ.], выдавец, літаратуразнавец, публіцыст, фалькларыст. У 1830 скончыў Віленскую гімназію. Рыхтаваўся да паступлення ў Віленскі ун-т, але той быў закрыты царскімі ўладамі. У 1836—40 вучыўся на юрыдычным ф-це Маскоўскага ун-та. Падтрымліваў сувязі з расійскімі славянафіламі. Перакладаў на польскую мову рускія байкі і друкаваў іх у час. «Athenaeum». З 1841 пераехаў у Пецярбург, дзе зблізіўся з Т.Шаўчэнкам. У 1847 вярнуўся ў Вільню. Выдаваў літаратурна-навуковыя альманахі «Rocznik Literacki» (т. 1—4, Пецярбург—Вільня, 1843—49) і «Pamікtnik naukowo-literacki» (т. 1—2, ч. 1—6, Вільня, 1849—50). Аўтар прадмовы «Беларусь і Ян Баршчэўскі» да кнігі «Шляхціц Завальня…» Я.Баршчэўскага (1844). Выдаў зб. Т.Лады-Заблоцкага «Паэзія» (1845) і «Дыярыуш» С.Бельскага («Athenaeum». 1842. Т. 4). Аўтар публікацый па бел. фальклоры. За публіцыстычную дзейнасць арыштаваны ў 1850 і сасланы ў Архангельскую губ., дзе і памёр.
Тв.: Antoni Abramowicz — muzyk // Rocznik Literacki. 1846. T. 3.
Літ.: Варановіч С. [Александровіч С.]. Р.Друцкі-Падбярэскі // Беларусь. 1958, № 11; Каханоўскі Г. Лёс Рамуальда Падбярэскага // ЛіМ. 1976, 6 жн.; Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 27—40; АЗБ.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.