Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ПАДАБЕД Язэп Тодаравіч
[псеўданімы: Аркадзь Чабор; Аркадзь Чобар; ліст. 1905, в. Ванікоўшчына Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], паэт, публіцыст. У 1925 скончыў МБПТ. Працаваў у Клімавічах Магілёўскай вобл. ў рэдакцыі акруговай газ. «Наш працаўнік». Публікаваць вершы пачаў у 1924; друкаваўся на старонках час. «Маладняк» і «Полымя». Выступаў таксама з рэцэнзіямі і публіцыстыкай. Быў членам «Маладняка»; уваходзіў у рэдкалегію «Маладняка Калініншчыны». Пасля 1928 публікацыі П. ў перыёдыцы зніклі. Арыштаваны ў 1936. Некаторы час знаходзіўся ў адным канцлагеры з Я.Кіпелем. Далейшы лёс невядомы.
Тв.: Вершы. Мн., 1926.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.