Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » МЯТЛА Пётр Васілевіч
[1890, в. Кухцінцы Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 12.8.1936, Белбалтлаг], дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, педагог, публіцыст. У 1906—10 вучыўся ў Дзісенскім гарадскім вучылішчы, у 1911—12 на педагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам. У 1914—17 у арміі; вучыўся ў Аляксееўскім ваенным вучылішчы, юнкеры якога ў 1917 выступілі супраць бальшавікоў. М. сярод іншых быў арыштаваны. З канца 1917 да 1921 настаўнічаў на Дзісеншчыне. З 1921 у Вільні. Працаваў у кааперацыі. Удзельнічаў у стварэнні бел. школ у Зах. Беларусі. У 1922 выбраны дэпутатам польскага сейма. Член КПЗБ з 1926; адзін са стваральнікаў БСРГ. Быў рэдактарам грамадаўскіх газет. Аўтар публікацыі пра паездку з паслом Ярэмічам у 1924 у Мінск. Арыштаваны 16.1.1927 у сувязі з разгромам Грамады. У 1928 на «працэсе 56-ці» прыгавораны да 12 гадоў турмы. У выніку абмену палітвязнямі з 1930 у БССР. Працаваў у ВСНГ БССР, у Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі пры Прэзідыуме БелАН; старшыня Камісіі ў 1932—33. Арыштаваны ДПУ БССР 1.9.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 «як кіраўнік і арганізатар БНЦ» судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Накіраваны на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. Рэабілітаваны 16.8.1956.
Тв.: Прамовы дэпутатаў соймавага клуба Беларускай сялянска-работніцай грамады. Вільня, 1926; Аб таварыстве беларускай школы і яго барацьбе. Мн., 1932.
Літ.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.