Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » МЯЛЕШКА Сяргей Міронавіч
[1901 — 5.10.1938], музейны работнік, гісторык. Скончыў БДУ. У 1926—30 быў загадчыкам Полацкага краязнаўчага музея. Выкладаў у Полацкім педтэхнікуме. Арыштаваны ДПУ БССР у 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы ў Астрахань. Арыштаваны Ліпецкім гарадскім аддзелам НКВД 17.7.1938. «Тройкай» УНКВД па Варонежскай вобл. 5.10.1938 прыгавораны да расстрэлу.
Тв.: Полацкі акруговы краязнаўчы музей // Наш край. 1929, № 12.
Літ.: Гужалоўскі А. Музеі Беларусі (1918—1941 гг.). Мн., 2002; Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.