Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » МЫСАЎСКОЙ Міхаіл Паўлавіч 

МЫСАЎСКОЙ Міхаіл Паўлавіч

[псеўданімы: М.Ржевусский; М.Ольшанский; Петр Чёрный; крыптанімы; М.П.; М.М.; 1856, с. Альшанка Саратаўскай губ. — пасля 1914], журналіст, публіцыст, крытык. З канца 1870-х г. жыў у Беларусі, працаваў на чыгунцы. Удзельнічаў у жыцці Мінскага таварыства аматараў прыгожага мастацтва, у рэдагаванні газ. «Минский листок». Выступаў як лектар і папулярызатар творчасці класікаў рускай літаратуры. У 1902—05 рэдактар-выдавец газ. «Северо-Западный край», дзе 15.5.1905 быў змешчаны першы бел. верш Я.Купалы «Мужык». За публікацыю ў газеце матэрыялаў рэвалюцыйнага зместу ў чэрв. 1905 М. арыштаваны і высланы ў Пінегу Архангельскай губ. У ліст. па амністыі вярнуўся ў Мінск. Уступіў у Мінскую арганізацыю РСДРП. Аўтар апавяданняў і нарысаў, крытык прыхільнікаў фармалізму і дэкадэнцтва ў літаратуры. У 1913—14 жыў у Маскве, супрацоўнічаў у газ. «Голос Москвы», «Московское утро».

Літ.: Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 167—173; Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972. С. 224—243; АЗБ; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".