Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » МІНІН Яўхім Сямёнавіч 

МІНІН Яўхім Сямёнавіч

[8.10.1894 або 21.10.1897, Віцебск — 29.12.1937, Віцебск ?, НКВД], графік. У 1916—18 вучыўся ў Політэхнічным інстытуце ў Петраградзе; у 1920—21 у школе-майстэрні Ю.Пэна. У 1920—37 выкладаў у Віцебскім мастацкім вучылішчы. Працаваў пераважна ў тэхніцы дрэварыта. З 1925 удзельнічаў у мастацкіх выставах. Стварыў шмат краявідаў Віцебска, партрэтаў, экслібрысаў. Сярод твораў: серыі дрэварытаў «Стары Віцебск» (1926—28), «Помнікі драўлянага дойлідства Беларусі» (1927—28), «Вайна» (1932), партрэты старога (1928), Гамера (1935), серыя акварэлей «Віцебск» (1932), жывапіснае палатно «Цэх Віцебскай фабрыкі акуляраў» (1935). Экслібрысы М. экспанаваліся на выстаўцы Міжнароднага таварыства кніжнага знака (1928, Лос-Анджэлес). Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1958.

Літ.: Шматаў В.Ф. Беларуская графіка 1917—1941 гг. Мн., 1975; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".