Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » МАЦЮКЕВІЧ Іосіф Ігнатавіч 

МАЦЮКЕВІЧ Іосіф Ігнатавіч

[26.9.1890, в. Гернікі Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 16.9.1938, Мінск, НКВД], лінгвіст. Скончыў БДУ. З кастр. 1930 вучоны сакратар, з ліп. намеснік дырэктара Інстытута мовазнаўства БелАН. Прымаў удзел у падрыхтоўцы рэформы бел. правапісу. Арыштаваны ДПУ БССР 31.10.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Пастановай пазасудовага органа ад 9.1.1934 зняволены ў лагерах на 5 гадоў. 2.7.1938 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны ў Мінску. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 16.8.1956; па другім — 21.11.1956.

Літ.: Возвращенные имена; Спадчына. 2001, № 3. С. 46—47.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".