Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » МАРУК Іван Нічыпаравіч
[1903 — ?], журналіст, рэдактар. Вучыўся ў БДУ. У 1929—30 працаваў ў Белдзяржвыдавецтве, потым ва Усебеларускім камітэце радыёвяшчання. У 1930 выключаны з ВКП(б) за падтрымку (разам з М.Гарэцкім, П.Ільючонкам і І.Цвікевічам) З.Жылуновіча падчас яго партыйнай чысткі. У 1931 высланы з Беларусі. Паводле ўспамінаў М.Улашчыка высылку адбываў у Вяцкай вобл. Далейшы лёс невядомы.
Літ.: Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.