Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » МАРОЗАВА Ларыса Пятроўна 

МАРОЗАВА Ларыса Пятроўна

[псеўданімы: Леся Беларуска, Эриния; ?, Маладзечна — студз. 1948; лагер Эльген, Калыма], паэтэса. 22.5.1938 выйшла замуж за афіцэра НКВД Аляксея Марозава. У дзень вяселля была першы раз затрымана і дастаўлена ў НКВД. У канцы ліп. 1938 муж М. быў арыштаваны і расстраляны. Сама яна арыштавана ў студз. 1939. Знаходзілася ў зняволенні ў Магадане і ў лагеры Эльген. Працягвала пісаць. У лагеры рускамоўныя вершы разыходзіліся пад псеўданімам Эриния (багіня помсты і адплаты ў старажытных грэкаў); псеўданімам Леся Беларуска падпісвала толькі бел. вершы. Збірала лагерны фальклор. Шмат рукапісаў былі канфіскаваны падчас вобыскаў. Загінула ў зняволенні.

Тв.: Малітва да Калымы: Вершы // Полымя. 1997, № 2; Мой свет: Вершы // Полымя. 1999, № 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".