Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ЛІБМАН Ганна
[1908 — ?], гісторык. Вучылася ў БДУ. У 1932 скончыла аспірантуру БелАН. З 1934 — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі БелАН. Пастановай Асобай нарады пры НКВД СССР ад 15.8.1936 прыгаворана да пазбаўлення волі. Адпраўлена ў Комі АССР. Рашэннем Вярхоўнага суда Комі АССР ад 7—10.7.1942 асуджана на 10 гадоў зняволення. Далейшы лёс невядомы. Па першым прыгаворы рэабілітавана 9.6.1956, па другім — 21.1.1956.
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.