Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ЛЕЦКА Раман
[1912 ?, хутар Вярбіца Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 1993, Навагрудак], самадзейны мастак, краязнавец, калекцыянер. У 1920-х г. вучыўся ў Навагрудскай беларускай гімназіі. Скончыўшы дарожныя курсы, працаваў пры гарадской управе майстрам на пабудове дарог. Вязень ГУЛАГу. Пасля вызвалення вярнуўся ў Навагрудак. З юнацкіх гадоў збіраў этнаграфічныя і краязнаўчыя матэрыялы, найперш па Навагрудчыне, меў багатую калекцыю бел. віленскіх выданняў.
Літ.: Чэмер А. [Анішчык А.]. Наваградская беларуская гімназія. Вільнюс, 1997.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.