Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ЛЕНЦНЕР Навум Міхайлавіч
[1902 — 1936], рэдактар, журналіст. У 1926 скончыў Інстытут чырвонай прафесуры. Быў асабістым сакратаром Л.Троцкага. Адзін з рэдактараў і аўтар каментарыяў да 3-га тома Поўнага збору твораў Л.Троцкага. З 1932 у Беларусі. Сакратар Сенненскага райкама КП(б)Б. Сваёй гаспадарчай дзейнасці прысвяціў брашуру «Из отстающих в передовые». Быў прызначаны рэдактарам газ. «Рабочий» і «Звязда». Спрабуючы пазбегнуць рэпрэсій, з дапамогай М.Гікалы накіраваны ў Днепрапятроўскую вобл. Арыштаваны ў 1936, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956.
Літ.: Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.