Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ЛЕАНІДАЎ Васіль 

ЛЕАНІДАЎ Васіль

[сапр.: Багамольцаў; 1912?, — 1937 ?, Мінск ?, НКВД], паэт. Вучыўся ў МВПІ. Друкавацца пачаў у 1932; яго вершы з’яўляліся на старонках час. «Полымя рэвалюцыі», «Беларусь калгасная», «Чырвоная Беларусь», газ. «Звязда», «Літаратура і мастацтва», у альманахах «Аднагодкі», «Заклік», «Ударнікі». Арыштаваны ў канцы 1937. Абставіны смерці невядомыя.

Тв.: У гарах Гвадарамы: [Верш] // Звязда. 1937, 6 кастр.; Кніга, якая выкрывае твар фашызма // ЛіМ. 1937, 1 мая.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".