Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » КУЧЫНСКІ Аляксей Сцяпанавіч
[4(16)2.1892, в. Выдранка Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар. Скончыў гарадское вучылішча, здаў экстэрнам экзамены на званне сельскага настаўніка. З 1909 працаваў у школах Рагачоўскага пав. У 1916 скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут. Мабілізаваны ў армію. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый. Са снеж. 1917 у Мсціслаўскім пав.; працаваў у дзяржаўных і партыйных органах. Рэдактар газ. «Думы бедняка». З 1922 у Смаленску; працаваў у губкаме РКП(б); у рэдакцыі газ. «Рабочий путь», быў рэдактарам газ. «Смоленская деревня». З мая 1929 у Беларусі, в. а. рэдактара газ. «Рабочий», з 1930 нам. рэдактара газ. «Савецкая Беларусь». Выконваў абавязкі рэктара БДУ. Арыштаваны 7.2.1937. Выязной сесіяй Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 4.7.1957.
Літ.: ЭГБ, т. 4.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.