Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КУРДЗІН Дзмітрый Іванавіч 

КУРДЗІН Дзмітрый Іванавіч

[псеўданімы: А.Сапёлка; Антон Сапёлка; 1(13).10.1899, в. Дзмітрычукі Каменскага пав. Пензенскай губ., цяпер Каменскі р-н Пензенскай вобл., Расія — 12.12.1937, Віцебск, НКВД], драматург, паэт. Вучыўся ў Саратаўскім ветэрынарным інстытуце, які скончыў у 1925. Накіраваны ў Беларусь. Служыў ваенным ветэрынарным урачом у Мінску, потым у Віцебску. Выкладаў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце. Літаратурную дзейнасць пачаў як паэт, выступіўшы з вершамі ў перыядычным друку ў 1925. Пісаў на рускай і бел. мовах. Сапраўдную літаратурную вядомасць К. прынесла п’еса «Міжбур’е», якая ўпершыню была пастаўлена Е.Міровічам у 1929 (БДТ-1). П’есу з поспехам ставілі тэатры Масквы, Ленінграда, Баку, Смаленска, Ульянаўска, Саратава і інш. У 1932 была пастаўлена яго п’еса «Контратака», у 1934 — «Чалавек вырашае» (БДТ-2). Аўтар п’ес «Азеляненне цэха» (1935) і «Алюр. Тры крыжы». Арыштаваны 12.8.1937; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.

Тв.: У бліндажы: Апавяданне // ЛіМ. 1934. 6 крас.; Міжбур’е: П’еса. Другі акт // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. Т. 2. Мн., 1975.

Літ.: Хомчанка В.І. І сніўся яму белы конь… // ЛіМ. 1986. 14 лістап.; БП, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".