Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КУПАЛА Янка 

КУПАЛА Янка

[сапр.: Луцэвіч Іван Дамінікавіч; іншыя псеўданімы і крыптанімы: Адзін з «парнаснікаў»; Вайдэльота; Здарэнец; Левы; Марка Бяздольны; Ня-Гутнік; Стары Мінчук; Янук з-пад Мінска; Янук Купала; К.; І.К.; Я.К.; К-а; Л.; І.Л.; Л.І.; 25.6(7.7).1882, фальварак Вязынка Мінскага пав., цяпер в. Вязынка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 28.6.1942, Масква], паэт, драматург, публіцыст, перакладчык; класік бел. літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай бел. літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН БССР (1928), АН УССР (1929). У 1921 на паэта быў накладзены хатні арышт і канфіскаваны рукапісы. У 1930 былі раскулачаны маці і сястра паэта. К. выклікалі на допыты ў ДПУ; яму інкрымінавалася лідэрства ў «Саюзе вызвалення Беларусі». 20.11.1930 пасля «гутарак» у ДПУ БССР К. зрабіў спробу самагубства, але быў выратаваны. У снеж. 1930 К. быў вымушаны апублікаваць у «Звяздзе» «пакаянны» ліст, у якім прызнаваўся ў памылках і «шкодных поглядах». У 1937 над паэтам чарговы раз навісла пагроза арышту — яго імя апынулася ў спісе мяркуемых ахвяр. Арышту ўдалося пазбегнуць. Трагічна загінуў у Маскве (гасцініца «Масква») пры нявысветленых абставінах — упаў у лесвічны пралёт з 10 паверха. Існуе тры версіі — няшчасны выпадак, самагубства, забойства. Быў пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве. У ліпені 1962 урна з прахам К. перавезена ў Мінск і перапахавана на Вайсковых могілках.

Тв.: Зб. тв. Т. 1—7. Мн., 1972—1976; Поўны зб. тв.: У 9 т. Т. 1—8. Мн., 1995—2002; Спадчына. Нью-Ёрк; Мюнхен, 1955.

Літ.: Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1986; Колас Г. Карані міфаў: Жыццё і творчасць Янкі Купалы. Мн., 1998; Сачанка Б. «Сняцца сны аб Беларусі...»: Загадка смерці Янкі Купалы // ЛіМ. 1988. 19, 26 жн.; Яго ж. «У сведкі запісы пакліча...» // ЛіМ. 1989. 20 студз.; БП, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".