Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » КРЫВІЧАНІН Леанід
[сапр.: Савёнак Леанід Вікенцевіч; іншы псеўданім: Л.Свэн; 26.6.1897, в. Вялец Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — 21.2.1974, Памон, ЗША], пісьменнік, журналіст. У 1917 скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Быў прызваны ў царскае войска, дзе знаходзіўся да снеж. 1917. Потым працаваў у Петраградзе. З 1922 у Мінску. Друкаваўся з першай паловы 1920-х. Па прапанове У.Ігнатоўскага да 1929 працаваў у газ. «Савецкая Беларусь». У 1929 апублікаваў зборнік фельетонаў «Чароўная іголка». У 1930 выйшла брашура Дж.Эйтана «Школа джэнтльменаў», перакладзеная з рускай К. З ліп. 1931 працаваў у навукова-тэхнічным выдавецтве. Арыштаваны ДПУ БССР 1.9.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Паводле пастановы Калегіі АДПУ ад 9.1.1934 асуджаны на 5 гадоў лагераў. Пасля вызвалення ў 1939 вярнуўся ў Беларусь; настаўнічаў на Крычаўшчыне. Падчас нямецкай акупацыі заставаўся ў Беларусі. Быў супрацоўнікам «Беларускай газэты». У 1944 пераехаў у Германію. Пасля вайны працаваў дырэктарам Беларускай гімназіі ў лагерах для перамешчаных асоб. Удзельнічаў у выданні літаратурнага час. «Сакавік», газ. «Бацькаўшчына» (Мюнхен). З 1950 у ЗША. Браў удзел у жыцці бел. эміграцыі. Рэабілітаваны 16.8.1956.
Тв.: Беларусізацыя пад №… Нью-Йорк, 1998.
Літ.: Пашкевіч А. Малавядомы сатырык з Глыбоччыны // ЛіМ. 2001. 29 чэрв.; Савік Л. Творчасць Лявона Крывічаніна. Запісы БіНІМ, №24. 2001.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.