Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КРУШЫНСКІ Тадэвуш 

КРУШЫНСКІ Тадэвуш

[псеўданім: Праўдзіч; сярэдзіна XVIII ст., Полаччына — 1-я палова XIX ст., Нерчынск ?], паэт. Працаваў аканомам у Лідзе. Прыхільнік ідэй Французскай рэвалюцыі. Пісаў на польскай мове. Распаўсюджваў свае антыцарскія вершы («Адказ цара Палену») ананімна і пад псеўданімам. Пагражаў здраднікам пакараннем. Арыштаваны ў канцы XVIII ст. Атрымаў у Вільні 25 удараў нагайкай, на плячо кат паставіў яму кляймо распаленым жалезам. Закаваны ў кайданы і адпраўлены ў Нерчынск на капальні. Вершы захаваліся ў перакладзе на рускую мову, зробленым пісарам.

Літ.: Мальдзіс, На скрыжаванні… С. 265—267.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".