Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КРАШЭЎСКІ Люцыян 

КРАШЭЎСКІ Люцыян

[24.7.1820, мяст. Пружаны Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкай вобл. — 2.2.1892, Ганятычы Грубешаўскага пав., Польшча], мастак, фатограф. Брат польскага празаіка Ю.Крашэўскага. Вучыўся ў кляштарнай школе ў Лыскаве і Свіслацкай гімназіі. Скончыў прыродазнаўчы ф-т ун-та ў Дэрпце (Тарту). Пасля жыў у родавым маёнтку Доўгае на Пружаншчыне. Аказваў дапамогу ўдзельнікам паўстання 1863, за што быў сасланы ў Кангур Пермскай губ. Вярнуўшыся на Радзіму, прадаў Доўгае. Жыў у Варшаве і ў маёнтку сваёй жонкі Стэфаніі Ганятычах. Ілюстраваў творы свайго брата. Рабіў замалёўкі помнікаў архітэктуры і народных тыпаў на Гродзеншчыне. У ссылцы навучыўся фатаграфаваць, рабіў потым здымкі краявідаў Гродзеншчыны.

Літ.: PSB.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".