Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » КРАЧКОЎСКІ Кліменцій Станіслававіч
[1905, в. Каселаны Холмскага пав., Польшча — 8.5.1939, ГУЛАГ], эканаміст. У 1920-я г. настаўнік Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны. У 1926 нелегальна эміграваў у СССР. Працаваў вучоным сакратаром Савета па вывучэнні вытворчых сіл пры БелАН. 31.10.1935 выключаны з КП(б)Б. Арыштаваны 3.11.1935. Пастановай Асобай нарады НКВД СССР ад 10.4.1936 прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны 6.8.1957.
Кр.: НАРБ, ІКР.
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.