Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » КОРЗАН Тадэвуш Сільвестр
[Korzon; 28.10(9.11).1839, Мінск — 8.3.1918, Варшава], гісторык, публіцыст. У 1855 скончыў Мінскую гімназію, у 1859 Маскоўскі ун-т. Выкладаў гісторыю ў Ковенскай гімназіі. У 1861 сакратар камісіі па сялянскіх справах. Арыштаваны ў 1861 за ўдзел у антыўрадавых маніфестацыях. Падчас вобыску ў яго быў знойдзены «Праект неадкладнага надзялення сялян уласнасцю», аўтарства якога было памылкова прыпісана К. У 1862 прыгавораны да смяротнага пакарання, потым замененага 5 гадамі высылкі ва Уфу і ў Арэнбург. Пасля вызвалення з 1857 жыў у Пётркуве, з 1869 у Варшаве. Працаваў выкладчыкам у розных навучальных установах і прыватным настаўнікам. У 1897 стаў дырэктарам бібліятэкі Замойскіх, атрымаў добрыя ўмовы для даследчай працы. Аўтар манаграфій, падручнікаў па ўсеагульнай гісторыі, артыкулаў па тэорыі і методыцы гістарычнага даследавання, гістарыяграфіі. У 1889—1901 член рэдкалегіі і аўтар многіх артыкулаў «Вялікай універсальнай ілюстраванай энцыклапедыі». Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1905 час. «Przegl¹d historyczny»; у 1907 — Таварыства аматараў гісторыі.
Тв.: Kościuszko: Biografia z dokumentów wysnuta. 2 wyd. Kraków, 1894; Dola i niedola Jana Sobieskiego. T. 1—3. Kraków, 1898; Mój pamiętnik przedhistoryczny. Kraków, 1912.
Літ.: W³odarczyk J. Tadeusz Korzon: G³ówne koncepcje historyczne i historiograficzne. Łódź, 1958; Bielecki M. Dzia³alność Tadeusza Korzona w zakresie dziejów wojskowości // Studia z dziejów polskiej historiografii wojskowej. T. 1. Poznań, 1975; PSB; SHP; АЗБ; ЭГБ, т. 4.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.