Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КОПАЦЬ (КОПЭЦЬ) Юзаф 

КОПАЦЬ (КОПЭЦЬ) Юзаф

[16.5.1762, Пінскі пав. — 1827, Варшава (?)], ваенны дзеяч, удзельнік паўстання 1794, этнограф, падарожнік. Сын пінскага ротмістра Станіслава К. і яго жонкі Ганны з Гаслаўскіх. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома. У 16 гадоў пайшоў на ваенную службу ў Пяцігорскую брыгаду ВКЛ. Даслужыўся да паручніка, перайшоў на службу ў расійскую армію. У чыне брыгадзіра змагаўся ў шэрагах паўстанцаў 1794. Вызначыўся мужнасцю і талентам стратэга. У бітве пад Мацеёвіцамі быў паранены і трапіў у палон. Знаходзіўся ў турмах Кіева і Смаленска. Асуджаны як дэзерцір расійскай арміі і сасланы на Камчатку, дзе знаходзіўся каля 2 гадоў. Пасля ўступлення на трон Паўла I вызвалены, вярнуўся на Радзіму, жыў у Вільні, Нясвіжы, на Валыні. Пасля яго смерці быў апублікаваны на польскай мове галоўны твор К. «Дзённік падарожжа праз цэлую ўздоўж Азію сушай да парта Ахоцка, акіянам праз Курыльскія астравы да ніжняй Камчаткі і адтуль назад да таго ж порта на сабаках і аленях» (Вроцлаў, 1837). Паколькі ў кнізе падрабязна апісаны быт і звычаі камчадалаў, чукчаў, якутаў і іншых народаў Далёкага Усходу, яна мае навукова-этнаграфічную каштоўнасць і таму некалькі разоў перавыдавалася (Берлін, 1863; Парыж, 1867; Львоў, 1867), была перакладзена на французскую і рускую («Исторический вестник». 1896. Т. 66) мовы.

Літ.: PSB


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".