Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КОНТАЎТ Мечыслаў 

КОНТАЎТ Мечыслаў

[1908, мяст. Петрыкаў Мазырскага пав. Мінскакй губ., цяпер горад Гомельскай вобл. — ліст. 1943, Міншчына], бел. паліт. і культурны дзеяч. Перад 2-й сусветнай вайной жыў і вучыўся ў Варшаве, браў актыўны ўдзел у бел. культурным жыцці, арганізоўваў бел. тэатральныя пастаўноўкі. Сябра Беларускага камітэта ў Варшаве ў 1941. З канца 1941 займаў пасаду старшыні Менскага пав. Прымаў удзел у нацыянальным падполлі. Восенню 1943 разам з сям’ёй меркаваў вярнуцца ў Варшаву, але напярэдадні ад’езду быў забіты савецкімі партызанамі.

Літ.: Ёрш С. Вяртаньне БНП: Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. Менск; Слонім, 1998. С. 95.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".