Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » КІЙКО Мікалай Фёдаравіч
[жн. 1902, в. Гарадзея Нясвіжскага пав. Мінскай губ. — ?], музейны работнік. У 1930—35 быў навуковым супрацоўнікам Музея рэвалюцыі. Арыштаваны 2.12.1935 па абвінавачванні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. Асуджаны 1.7.1936 на 3 гады зняволення. Пакаранне адбываў ва Ухтпечлагу (Варкута і Чыб’ю Комі АССР). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.5.1989.
Кр.: НАРБ, ІКР.
Літ.: Гужалоўскі А. Музеі Беларусі (1918—1941 гг.). Мн., 2002.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.