Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » КЕРНАЖЫЦКІ Канстанцін Іванавіч
[25.9(8.10).1902, в. Выдранка Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — 28.2.1942, Канск Краснаярскага края, ГУЛАГ], гісторык. У 1926 скончыў БДУ. З 1930 працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН, адначасова выкладаў у БДУ. Кандыдат гістарычных навук (1934), дацэнт. Даследаваў аграрную гісторыю Беларусі XVIII — пачатку XX ст. Адзін з укладальнікаў зборніка дакументаў «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1. Мн., 1936). Арыштаваны 11.12.1937. 14.5.1939 асуджаны на 8 гадоў зняволення ў лагерах. Памёр у лагерным шпіталі. Рэабілітаваны 5.6.1958.
Тв.: Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з XVII да паловы XIX ст. Мн., 1931; Да гісторыі аграрнага руху на Беларусі перад імперыялістычнай вайной. Мн., 1932; Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII і першай палове XIX ст.: (Да праблемы разлажэння феадалізму ў Беларусі). Мн., 1935.
Літ.: Токарев Н. «Его работы сохраняют свою научную ценность» // Навіны Беларускай Акадэміі навук. 1992, 25 верас.; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.