Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КАПУЦКІ Андрэй Рыгоравіч 

КАПУЦКІ Андрэй Рыгоравіч

[псеўданімы: Я.Пралеска; Язэп Пралеска; партыйныя псеўданімы: Лёкса; Хвастоў; 2.5.1897, Маладзечна — 17.5.1934, Мінск, НКВД], грамадскі і паліт. дзеяч, празаік, паэт, журналіст. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, у 1916 прызваны ў войска. У 1917 жыў у Петраградзе. З 1918 у Маладзечне. У перыяд нямецкай і польскай акупацыі займаўся падпольнай дзейнасцю. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (1922), разам з якой у снеж. 1923 уступіў у КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі — у 1919—22, 4.10.1925 (апошні раз прасядзеў у турме без суда 14 месяцаў). У ліп. 1927 нелегальна перайшоў польска-савецкую мяжу. Жыў у Мінску, працаваў у рэдакцыі газ. «Звязда», час. «Полымя рэвалюцыі». У сак. 1928 разам з С.Клінцэвічам па даручэнні ЦК КПЗБ удзельнічаў у забойстве ў Вільні М.Гурына-Маразоўскага. Зноў вярнуўся ў БССР. У 1931 скончыў Камуністычны ун-т Беларусі. Працаваў у Гістпарце пры ЦК КП(б)Б, загадчыкам сектара друку ЦК КП(б)Б, в. а. рэдактара газ. «Савецкая Беларусь». Як паэт публікаваўся з 1929. Арыштаваны 29.9.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 16.8.1956. Імем К. названа вуліца ў Маладзечне.

Тв.: Паноў трэба знішчаць гуртам: Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі. Мн., 1932.

Літ.: Каханоўскі Г. Даследаванне пра заходнебеларускі тэатр // Полымя. 1971, № 2; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".