Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » КАЗЛОЎ Мікалай Сямёнавіч
[17.5.1907, Цвер, Расія — 4.4.1993, Мінск], хімік-арганік. У 1928 скончыў Цверскі педагагічны інстытут, у 1932 — аспірантуру пры Маскоўскім ун-це. У 1933—38 дырэктар Інстытута хіміі БелАН, адначасова загадчык кафедры арганічнай хіміі БДУ. Прафесар (1933), доктар хімічных навук (1935). Арыштаваны 24.7.1938. 19.2.1940 пастановай Асобай нарады прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Адбыў у лагерах і ссылцы 8 гадоў. У 1946—67 загадчык кафедры хіміі Пермскага педагагічнага і Пермскага сельскагаспадарчага інстытутаў. Рэабілітаваны 20.1.1956. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1965). Акадэмік АН Беларусі (1966). У 1967—72 дырэктар Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. З 1973 загадчык лабараторыі гэтага інстытута, з 1988 — дарадца пры дырэктары інстытута. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984).
Тв.: Химия промышленных нефтей Белоруссии. Мн., 1972 (у сааўтарстве).
Літ.: Н.С.Козлов // Весці АН БССР. Серыя хімічных навук. 1987, № 3; Возвращенные имена; БЭ, т 7.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.