Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КАВЫЛЬ Міхась 

КАВЫЛЬ Міхась

[сапр.: Лешчанка Язэп Казіміравіч; іншыя псеўданімы: В’юрок; Я. Ляшчына; Я.Маёвы; нар. 1.11.1915, в. Покрашава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл.], паэт, крытык, празаік, рэдактар. Літаратурнай творчасцю пачаў займацца рана — першы верш быў апублікаваны ў 1929. У 1930 паступіў на пазашкольнае аддзяленне МБПТ. Супрацоўнічаў з час. «Вясна» і «Маладняк». Быў членам літаб’яднання «Маладняк». 23.2.1933, на апошнім курсе тэхнікума, арыштаваны па справе «Беларускай народнай Грамады». Праз паўгода асуджаны на 3 гады зняволення; накіраваны на Далёкі Усход (4-е аддзяленне Дальлага). Пасля вызвалення вярнуўся дадому, але неўзабаве з’ехаў (ад праследвання НКВД) у Варонеж; паступіў на рабфак медінстытута, потым на літаратурны ф-т педінстытута. Настаўнічаў. З пачаткам вайны мабілізаваны. У маі 1942 трапіў у палон да румынскіх войскаў. Вызвалены ў 1943, вярнуўся ў Мінск, скончыў курсы прапагандыстаў. Друкаваўся ў газ. «Раніца». З восені 1944 у Германіі, потым у Бельгіі. У 1950 выехаў у ЗША. Публікаваўся ў выданнях бел. эміграцыі «Беларуская думка», «Конадні», «Шыпшына», «Бацькаўшчына», «Беларус». Рэдагаваў час. «Беларуская думка». Жыве ў Саўт Рыверы (штат Нью Джэрсі, ЗША).

Тв.: Міжагнёўе: Выбр. тв. Ню Ёрк, 1990; Ростань: Вершы. Рэгенсбург, 1947; Пад зорамі белымі: Зб. вершаў. Нью-Йорк, 1954; Першая рана: Зб. вершаў. Манчэстэр, 1960; Цяжкія думкі: Зб. вершаў. (Нью-Йорк), 1961; Казённы дом і далёкая дарога /// Запісы. 1992. № 20.

Літ.: Савік Л. Калі ў сэрцы збудую храм // Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. Мн., 2001; Маракоў Л. На прыступках у пекла. Маладосць. 2001. № 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".