Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ЗЯНКЕВІЧ Антон Ігнатавіч 

ЗЯНКЕВІЧ Антон Ігнатавіч

[1888, Дзісна Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 1949, Глыбокае], рыма-каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч. Паходзіў з шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Сестранцэвіцкім павятовым вучылішчы ў Пецярбургу. У 1905 паспяхова здаў уступныя экзамены ў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. Аднак з-за адсутнасці вольных месцаў прыняты ў лік семінарыстаў толькі ўвосень 1907. Падчас вучобы ў Вільні далучыўся да бел. нацыянальна-культурнага руху. Пасвечаны ў святары 10.6.1911. Потым вывучаў філасофію ў Інсбруку (Аўстрыя). Доктар тэалогіі. З 1917 служыў у Дзісенскім дэканаце. У жн. 1918 удзельнічаў у з’ездзе каталіцкіх святароў Віленшчыны, які прыняў пастанову пра шырокае ўжыванне бел. мовы ў набажэнствах у касцёле. На пачатку 1920-х служыў у касцёле св. Стафана ў Вільні. З 1924 дэкан і пробашч у парафіі Глыбокае. Адзін з 15 бел. святароў, якія 19.5.1925 на агульнапольскай канферэнцыі біскупаў выступілі ад імя бел. духавенства з мемарыялам у справе беларусізацыі нацыянальнага рэлігійнага жыцця. У 1928 прызначаны прэфектам рэлігіі ў Глыбоцкай гімназіі імя Т.Чацкага. У 1931 абраны кансультантам у святарскую сінадальную раду пры Віленскай мітрапалітальнай курыі. Праследваўся польскімі ўладамі. У гады 2-й сусветнай вайны па-ранейшаму ўзначальваў Глыбоцкі дэканат.

Літ.: Гарбінскі БРД; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u swiatyniach. Wilnia, 1929; Stankieviè A. Bie³aruski chryścijanski ruch. Vilnia, 1939.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".