Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ЗЮЗЬКОЎ Андрэй Ігнатавіч
[13(26).9.1904, Шклоў Магілёўскага пав., цяпер Магілёўская вобл. — 28.6.1938, Мінск, НКВД], гісторык, рэдактар. У 1927 скончыў Камуністычны ун-т Беларусі. Працаваў у партыйных арганізацыях у Барысаве і Жыткавічах. З 1930 у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б: навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, нам. дырэктара. Адначасова загадчык кафедры гісторыі партыі ў Беларускім інстытуце масавага завочнага навучання. У 1932—37 член сакратарыята рэдкалегіі гісторыі Грамадзянскай вайны на Беларусі. Быў навуковым і паліт. рэдактарам зборніка дакументаў «КП(б)Б у рэзалюцыях» (Ч. 1, 1934). Аўтар прац па гісторыі КП(б)Б, рэвалюцыйнага руху пачатку ХХ ст., Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі. Усе гэтыя працы напісаны з захаваннем марксісцка-ленінскай метадалогіі і прынцыпу партыйнасці. У манаграфіі «Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі» (1931) змясціў дакументы з архіва БНР. 26.11.1937 арыштаваны НКВД БССР. 28.6.1938 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 10.11.1959.
Тв.: Бальшавікі — арганізатары Кастрычніка ў Беларусі. Мн., 1934; Беларускія нацдэмы — ворагі народа // Бальшавік Беларусі. 1937, № 5.
Літ.: Михнюк В. Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919—1941 гг.). Мн., 1985; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.