Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ЗАЯЦ Леанард Іосіфавіч 

ЗАЯЦ Леанард Іосіфавіч

[сак. 1890, в. Даўгінава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 23.9.1935, Уфа, НКВД], паліт. дзеяч, публіцыст, мемуарыст. Скончыў Пецярбургскі ун-т. Працаваў у падатковых і крэдытных установах: у 1914—16 у Вільні, у 1916—17 у Мінску. Член партыі бел. эсэраў. На 1-м Усебеларускім з’ездзе 1917 абраны членам Рады. З лютага 1918 у складзе Народнага сакратарыята БНР. Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 загадчык канцылярыі і дзяржаўны сакратар у Народнай Радзе БНР. Аўтар публіцыстычных артыкулаў і ўспамінаў пра дзеячаў бел. культуры. Удзельнік 2-й Усебеларускай канферэнцыі 1925 у Берліне, дзе прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі. З 1925 у БССР. Кансультант Народнага камісарыята фінансаў. Падпаў пад «чыстку апарату», звольнены. Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Высланы на 5 гадоў ва Уфу. Паўторна арыштаваны НКВД 25.7.1935; памёр у зняволенні. Рэабілітаваны 10.6.1988.

Тв.: Максім Багдановіч // Шлях паэта: Зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча. Мн., 1975.

Літ.: ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".