Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ЕРМАЛОВІЧ Якуб 

ЕРМАЛОВІЧ Якуб

[Якаў Сідаравіч; 7.8.1910, в. Вяшэўка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 18.4.1987, Бярэзінскі р-н], празаік. Друкавацца пачаў у раённых газетах у 1929, у цэнтральных бел. выданнях у 1931. У 1931 скончыў Мсціслаўскія двухгадовыя педагагічныя курсы. Настаўнічаў у Магілёўскай вобл. У 1932—33 літсупрацоўнік газ. «Калектывіст» у Чэрвені Мінскай вобл. У 1933 паступіў на літаратурны ф-т МВПІ. Арыштаваны 2.10.1936; асуджаны да зняволення. У 1939 прысуд адменены, вызвалены быў толькі ў чэрв. 1941 (са зняццем судзімасці). У перыяд нямецкай акупацыі жыў у в. Вяшэўка. З вер. 1944 настаўнік бел. мовы і літаратуры ў Беразіно, потым у СШ в. Пагост Бярэзінскага р-на. У 1959 завочна скончыў Магілёўскі педінстытут. Член СП Беларусі з 1961. Пахаваны ў в. Вяшэўка.

Тв.: Над Бярозай: Апавяданні. Мн., 1960; Душа чалавека: Аповесць і апавяданні. Мн., 1962; Родная зямля: Аповесць і апавяданні. Мн., 1967; Твар у твар: Аповесць і апавяданні. Мн., 1970; След на зямлі: Аповесці. Мн., 1977; Сіняя птушка: Аповесці і апавяданні. Мн., 1980; Акопы не пазарасталі: Аповесці. Мн., 1985.

Літ.: Стральцоў М. Дзеля адзінага слова // ЛіМ. 1960, 20 снеж.; БП, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".