Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ЕМЯЛЬЯНАЎ Несцер Пятровіч
[30.10(11.11). 1898, в. Ляцягі Прапойскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.9.1970, Мінск], хімік. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расіі на баку чырвоных. У 1932 скончыў Гомельскі педінстытут. У 1933—36 аспірант Інстытута хіміі БелАН. Арыштаваны 7.6.1936. 22.6.1936 Асобай нарадай накіраваны на «Варкуткамбінат», дзе працаваў у цэнтральнай хімічнай лабараторыі. У 1941 вызвалены датэрмінова і накіраваны ў Чырвоную Армію. У 1942—45 у нямецкім палоне. У 1945 рэпатрыяваны ў СССР. У 1946—52 працаваў хімікам у спецлабараторыі спецаддзялення МУС СССР. У ліп. 1952 высланы на пасяленне ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны 11.6.1956. З 1956 працаваў у Інстытуце хіміі (з 1959 Інстытут фізіка-арганічнай хіміі — ІФАХ) АН БССР. У 1962—70 загадчык лабараторыі нафтахімічнага сінтэза ІФАХ. Доктар хімічных навук (1970).
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.