Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ДЭМБІНСКІ Генрык 

ДЭМБІНСКІ Генрык

[30.7.1908, Іркуцк, Расія — 12.8.1941, Ганцавічы Брэсцкай вобл.], паліт. дзеяч, публіцыст. Пасля 1918 жыў у Ашмянах. У пачатку 1930-х г. вучыўся ў Віленскім ун-це. Узначальваў групу студэнцкай лявіцы «Фронт». У 1935 адзін з заснавальнікаў газ. «Poprostu». Удзельнік Антыфашысцкага кангрэса дзеячаў культуры 1936 у Львове. У 1937 асуджаны польскімі ўладамі на 4 гады турмы. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР працаваў інспектарам раённага аддзела народнай асветы. Расстраляны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў Ганцавічах, дзе цяпер устаноўлены памятны знак.

Тв.: Wybór pism. Warszawa, 1962.

Літ.: Brodowski L. Henryk Dembiński: człowek dialogu. Warszawa; Kraków, 1988; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".