Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ДЫЛА Язэп 

ДЫЛА Язэп

[Восіп Лявонавіч; псеўданімы і крыптанімы: Н.Бываеўскі; Наз. Бываеўскі; Назар Бываеўскі; Nazar Bywajeuski; А.Дыл; А.Дыла; Жорсткі; Л.Жорсткі; Тодар Кулеш; Т.Кулеша; Язэп; Н.Б.; Наз. Б.; Н. Б-і; Н. Б-скі; Наз. Б-скі; Я.Д.; Язэп Д.; Яз.Д-а; 2(14).4.1880, Слуцк — 7.4.1973, Саратаў, Расія], празаік, драматург, грамадскі дзеяч. У 1890—98 вучыўся ў Слуцкай гімназіі. У 1899 паступіў у Юр’еўскі (Тартускі) ветэрынарны інстытут, адкуль у 1903 выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У 1903—04 у Мінску працаваў у газ. «Северо-Западный край». У 1905 узначальваў арганізацыйную групу Мінскага камітэта РСДРП. У 1906—18 у выдавецтвах Пецярбурга, Арэнбурга, Казані, Масквы. У студз. — лют. 1919 камісар працы ў Часовым урадзе БССР. Супрацьстаяў палітыцы А.Мяснікова, за што ў лют. 1919 арыштаваны і высланы з Беларусі. У 1921—24 на розных кіраўнічых пасадах у Мінску. З 1924 правадзейны член і вучоны сакратар Інбелкульта, дырэктар Інстытута па вывучэнні мастацтва, дырэктар БДТ-1, нам. загадчыка Белдзяржкіно. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; 10.4.1931 высланы ў Кунгур Пермскай вобл. на 5 гадоў. Потым жыў у Саратаве. 22.8.1938 зноў арыштаваны (10.3.1939 справа спынена). Рэабілітаваны 15.11.1957.

Тв.: Творы. Мн., 1981; Праз гады барацьбы і выпрабаванняў // Крыніца. 1989, № 1.

Літ.: Родчанка Р. Язэп Дыла // Беларусь. 1984, № 10; Юрэвіч Л.Н. Язэп Дыла і яго гістарычны раман «На шляху з вараг у грэкі» // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1991, № 5; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".