Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ДЫБОЎСКІ Бенядзікт Янавіч
[Dybowski Benedykt; 30.4.1833, маёнтак Адамарын Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 31.1.1930, Львоў], прыродазнавец, публіцыст. Брат У.Дыбоўскага. Вучыўся ў Мінскай гімназіі. У 1857 скончыў Дэрпцкі (Тарту) ун-т; працягнуў навучанне ў Вроцлаве (1857—58) і Берліне (1858—60). У 1860 стаў доктарам медыцыны. З 1862 прафесар Варшаўскага ун-та. За ўдзел у паўстанні 1863 — 1864 сасланы на 15 гадоў ва Усх. Сібір. Апісаў прыродныя ўмовы і фауну Прыбайкалля, побыт, вераванні і мову буратаў. У 1877 вярнуўся ў Польшчу. У 1879—82 працаваў урачом на Камчатцы. З 1882 у Львове, прафесар заалогіі (да 1906). Шматлікія публікацыі Д. змешчаны ў польскіх, рускіх, нямецкіх навуковых выданнях. Член Польскай АН (1884), член-карэспандэнт АН СССР (1928).
Тв.: O Syberii i Kamczatce. Lwów, 1899; Wspomnienia z przeszłości półwiekowej. Lwów, 1913.
Літ.: Brzęk G. Benedykt Dybowski: Życie i dzieło. Lublin, 1981; Винкевич Г. Выдающийся географ и путешественник. Мн., 1965; Trepka A. Benedykt Dybowski. Katowice, 1979; Карніловіч Э.А. Б.І.Дыбоўскі // Весці АН БССР. Серыя біялагічных навук. 1983, № 3; Лаптев С.Н. Материалы к биографии и научно-исследовательской деятельности Б.И.Дыбовского в Восточной Сибири // Известия Российского географического общества. 1939. Т. 71, вып. 6; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
[Паводле кнігі: т. I, с. 335]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.