Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ДРАЖВЕЦКІ Дзмітрый Васілевіч
[1897, в. Колкі Валынскай губ., Украіна — 8.8.1938, Магадан, ГУЛАГ], эканаміст-географ. Вучыўся ў аспірантуры БелАН. З 1932 працаваў навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела картаграфіі Інстытута эканомікі БелАН. Арыштаваны 15.12.1935. 23.2.1936 асуджаны Спецыяльнай судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР на 5 гадоў лагераў. Накіраваны ў Паўн.-Усх. лагер (Магадан). 8.8.1938 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 21.11.1956, па другім — 24.10.1962.
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.