Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ДОЎНАР Іван Сямёнавіч
[11.9.1902, в. Гонча Мінскай губ. — 25.1.1982, Маладзечна], эканаміст. У 1927 скончыў БДУ. Вучыўся ў аспірантуры БелАН. У 1933 навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 11.9.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Калегіяй АДПУ 19.5.1934 прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Тэрмін пакарання адбываў на Салаўках; з 1940 у Нарыльску. Атрымаў паўторны тэрмін зняволення. Вызвалены ў 1948. З 1952 жыў у Маладзечне. Рэабілітаваны 16.8.1956.
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.