Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ДАШУТА Язэп Дамінікавіч 

ДАШУТА Язэп Дамінікавіч

[20.12.1890, Саколка Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 9.9.1966, кляштар у Влацлаўку, Польшча], рыма-каталіцкі святар, манах-марыянін, грамадскі і культурны дзеяч, педагог. У 1905—10 вучыўся ў Сакольскім гарадскім 4-класным вучылішчы. У 1911 паступіў у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. Быў членам гуртка беларусаў-семінарыстаў. Пасвечаны ў святары 26.5.1918. Прызначаны вікарыем у парафію Дабжынаў Беластоцкага дэканата. З 1921 вучыўся ў Люблінскім каталіцкім ун-це. З 1925 у кляштары марыянаў у Друі. Пасля навіцыяту выехаў на далейшую вучобу ў Рым, дзе праз год абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве. У канцы 1927 вярнуўся ў Друю. Браў удзел у заходнебел. рэлігійным і культурна-асветным жыцці. Праследаваўся польскімі свецкімі ўладамі. Дэпартаваны паліцыяй з друйскага кляштара 23.6.1938. Жыў у кляштарах марыянаў у Скужцы каля Седльцаў, Грудзёндзы, Влацлаўку (Польшча). Падтрымліваў кантакты з бел. асяродкам марыянаў у Лондане. Пахаваны ў Варшаве.

Літ.: Гарбінскі БРД; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u swiatyniach. Wilnia, 1929.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".