Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ГАЛАВІНСКІ Аляксандр Кузьміч
[кастр. 1886, в. Муравілле Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 1937 ?, Ніжні Ноўгарад, НКВД], грамадска-паліт. дзеяч, рэдактар. У 1912 скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. Падтрымліваў кантакты з эсэрамі; арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкім руху. З 1918 член прэзідыума Кіеўскай беларускай рады, прадстаўнік урада БНР ва Украіне. З канца 1918 у Гродне, дарадца МЗС БНР. У 1919 затрыманы румынскімі ўладамі. З 1921 у Літве, старшыня Беларускай нацыянальнай сувязі, замежнага ЦК БПС-Р (у Каўнасе). Выдаваў час. «Покліч». Удзельнічаў у ліквідацыі ўрада БНР на Берлінскай канферэнцыі ў кастр. 1925. У 1927 арыштаваны літоўскімі ўладамі. Пасля вызвалення пераехаў у СССР. Працаваў у ВСНГ БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы калегіі ДПУ БССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Ніжні Ноўгарад. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.6.1988.
Літ.: ЭГБ, т. 2.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.