Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГАДЫЦКІ-ЦВІРКА Кастусь Мардар’евіч 

ГАДЫЦКІ-ЦВІРКА Кастусь Мардар’евіч

[псеўданім: Габрыэль Эмга; 5(17).4.1880, Мінск — пасля 1931], педагог, публіцыст. У 1898 скончыў Мінскую класічную гімназію, у 1903 — фізіка-матэматычнае аддзяленне Маскоўскага ун-та. У 1903—23 выкладчык Слуцкай гімназіі, Дзвінскага і Мінскага рэальных вучылішчаў, Мінскага настаўніцкага інстытута (з 1920 Мінскі інстытут народнай адукацыі), Мінскіх педагагічнага і політэхнічнага тэхнікумаў, рабфака БДУ. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда (снеж. 1917, Мінск). У чэрв. 1918 член камісіі БНР па арганізацыі Беларускага ун-та; у кастр. 1918 увайшоў у Беларускі вучыцельскі саюз. Друкаваўся ў 1919 у мінскай газ. «Звон». У 1920 ад Інстытута народнай адукацыі абраны ў склад Мінскай камісіі па ўтварэнні БДУ. Выкладаў у БДУ. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання «Беларускай навуковай тэрміналогіі» («Элементарная матэматыка», 1922; «Слоўнік матэматычнай тэрміналогіі», 1927). У снеж. 1931 па абвінавачанні ў нацыянал-дэмакратызме выключаны з БДУ. Далейшы лёс невядомы.

Тв.: Дзеці // Звон. 1919, № 14; Успамін // Звон. 1919, № 19.

Літ.: Карский Е.Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 3. С. 437; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".