Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ВОЛЬНЫ Анатоль 

ВОЛЬНЫ Анатоль

[сапр.: Ажгірэй Анатоль Іўсцінавіч; іншыя псеўданімы і крыптанім: А.В.; Акша; Алёша; В.Анатолий; Анатолий Вольный; 19.11(2.12).1902, ст. Пухавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], паэт, празаік, кінадраматург, журналіст. Вучыўся ў Ігуменскай гімназіі (паступіў у 1911). У 1920 пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі ў 1921 працаваў у ЦК ЛКСМБ; у газ. «Малады араты». Вучыўся ў БДУ. Публікаваўся з 1921. У 1920—30-х г. быў актыўным удзельнікам літаратурна-мастацкага руху ў Беларусі. З 1923 у літаб’яднанні «Маладняк». Адзін з пачынальнікаў прыгодніцкага жанру ў бел. прозе. Член СП Беларусі з 1934; заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1935). Паводле сцэнарыяў В. пастаўлены фільмы «Хвоі гамоняць» (1929, суаўтар К.Дзяржавін), «Атэль «Савой» (1930), «У агні народжаныя» (1930), «Сонечны паход» (1931), «Новая радзіма» (1935) і інш. Арыштаваны 4.11.1936; вынесены смяротны прысуд. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1957.

Тв.: Камсамольская нота: Вершы. Мн., 1924 (з А. Александровічам); Ваўчаняты: Раман беларускіх лясоў / Сааўт. А.Александровіч, А.Дудар. Мн., 1925 (2-е выд. 1929); Два: Аповесць. Мн., 1925; Чарнакудрая радасць: Вершы. Мн., 1926; Барацьбіт: Зборнік. Мн., 1927; Зборнік фельетонаў. Мн., 1927; Табе: Вершы. Мн., 1927; Суседзі: Гумарэскі і фельетоны. Мн., 1932; Шасцідзесятая паралель: Кінааповесць. Мн., 1935.

Літ.: Айзенштадт Г. Ждите нас, звезды!: Докум. очерк о комс. поэте, журналисте и сценаристе А.Вольном // Знамя юности. 1978, 5 окт.; Айзенштат Г. З ліку першапраходцаў // Чырвоная змена. 1981, 21 крас.; Брадзянскі Б. На шляху да рэалізма: Пра творчасць кінадраматурга А.Вольнага // ЛіМ. 1935, 16 сак.; Шушкевіч С. Талент, загартаваны Кастрычнікам: Да 70-годдзя з дня нараджэння А.Вольнага // ЛіМ. 1972, 1 снеж.; Яго ж. Яго ўспамінаюць добрым словам // Шушкевіч С. Выбр. тв.: У 2 т. Т. 2. Мн., 1978; БП, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".