Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ВЕЧАР Алесь 

ВЕЧАР Алесь

[сапр.: Аляксандр Сцяпанавіч; псеўданім: Алесь Раніца; 12(25).3.1905, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 4.4.1985, Мінск], паэт, біёлаг. Пачатковую адукацыю атрымаў у Слуцку. У 1923 паступіў у Слуцкі сельгастэхнікум. У 1925—29 студэнт агранамічнага ф-та Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі). Першы верш апублікаваў у 1926 у час. «Аршанскі маладняк». Быў адным з кіраўнікоў Аршанскай філіі «Маладняка», у 1928—30 узначальваў Мінскую філію БелАПП. Першую кніжку вершаў апублікаваў у 1930. У 1930—31 працаваў выкладчыкам у Гарадоцкім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1931 паводле абвінавачання ў прыналежнасці да кулацкай сям’і выключаны з КП(б)Б. У пошуках працы выехаў за межы Беларусі. У 1932—33 аграхімік Сочынскай заалагічнай доследнай станцыі. У 1933 вярнуўся ў Беларусь. Паводле сведчання С.Кандыбовіча, у 1933 быў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены. З 1933 працаваў у НДІ харчовай прамысловасці БССР. З 1937 у Інстытуце харчовай прамысловасці ў Краснадары. З 1959 у Інстытуце біялогіі АН БССР, з 1970 у Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР. Доктар біялагічных навук, прафесар (1951). Акадэмік АН БССР (1966). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1975). Член СП Беларусі з 1978.

Тв.: Кола дзён: Вершы. Мн., 1930; Основы физической биохимии. Мн., 1966; Зварот да слова: Вершы. Мн., 1977; Фізіялогія і біяхімія бульбы. Мн., 1979 (у сааўт. з М.Ганчарыкам); Водородные ионы в биосфере. Мн., 1986.

Літ.: Гарэцкі М. «Маладняк» за пяць гадоў. Мн., 1928; Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000; Шушкевіч С. Шчодрасць душы // ЛіМ. 1980, 21 сак.; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".